БЕЛ Ł РУС

Крэмль: Сустрэча з амерыканцамі на гэтым тыдні не чакаецца

24.11.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Ніякай інфармацыі аб перамовах у Жэневе Масква не атрымлівала.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пакуль няма», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці чакаецца на гэтым тыдні расійска-амерыканская сустрэча наконт спынення вайны, піша Медуза.

У прадстаўніка Крамля таксама спыталі, ці атрымлівала Масква афіцыйную інфармацыю ад ЗША аб выніках перамоваў Вашынгтона і Кіева ў Жэневе.

«Не, мы пакуль не атрымлівалі ніякай інфармацыі», — адказаў Пяскоў.

«Мы, вядома, вельмі ўважліва адсочваем паведамленні СМІ, якія актыўна з'яўляліся ў мінулыя некалькі дзён з Жэневы ў тым ліку. Але афіцыйна мы пакуль нічога не атрымалі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула