У Расіі забаранілі слова жопа
Яно прызнана непрыстойным у новым Тлумачальным слоўніку дзяржаўнай мовы, піша «Медуза».
Слоўнік выдалі супрацоўнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПбДУ). У ім утрымліваецца пералік з 14 каранёў (раней было толькі чатыры), словы з якімі адносяцца да непрыстойнай лаянкі. Гэта дазваляе дакладна вызначыць, якія словы могуць лічыцца непрыстойнымі, і выкарыстоўваць гэтыя звесткі ў правапрымяняльнай практыцы.
Усяго ў слоўніку тлумачацца 45 тысяч слоў. Яго складальнікі адзначаюць, што «некаторыя слоўнікавыя дэфініцыі ўзгадняліся з прававым упраўленнем РПЦ, а іх падрыхтоўка вялася пад кантролем Мінюста». Паводле словаў складальнікаў, слоўнік накіраваны на ўмацаванне «традыцыйных расійскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў».