БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «цягамоцінай»

24.11.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Сустракаючыся з губернатарам Яраслаўскай вобласці Міхаілам Яўраевым, Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванні, што ў найбліжэйшы час могуць быць дасягнутыя дамоўленасці ў спыненні расійска-ўкраінскай вайны. Прытым не назваў яе ні вайной, ні «спецыяльнай вайсковай аперацыяй», а прыдумаў сваё ўласнае азначэнне. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Скончым гэтую цягамоціну, я думаю, найбліжэйшым часам ва Украіне, і зоймемся сваімі ўнутранымі справамі, каб нашым людзям жылося лепш і каб яны разумелі, што лепш за нашу зямлю нідзе нічога няма», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў чыноўнікам перад прыходам да яго здаваць мабільнікі

«Дасягненне — гэта тое, што выжылі. Жывыя, і дзякуй Богу». Сацыёлаг расказаў, які цяпер вобраз у беларускага рэжыму

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца

Каментары да артыкула