БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што еўрапейскі мірны план ім не пасуе, а амерыканскі лепшы

24.11.2025 / 18:1

Nashaniva.com

У Крамлі заяўляюць, што еўрапейскі мірны план па спыненні расійска-ўкраінскай вайны не адпавядае іх інтарэсам. Пра гэта сказаў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, якога цытуе ТАСС.

Юрый Ушакоў. Фота: «Коммерсантъ»

Паводле слоў Юрыя Ушакова, Масква знаёмая з прапановамі краін ЕС, але лічыць іх «неканструктыўнымі» і непрымальнымі для сябе.

У той жа час Ушакоў адзначыў, што адзін з варыянтаў амерыканскага мірнага плана, які абмяркоўвалі на саміце на Алясцы, утрымлівае пункты, «прымальныя» для Расіі.

Ён таксама дадаў, што чакае магчымых кантактаў паміж ЗША і Расіяй для непасрэднага абмеркавання дэталяў гэтага плана, аднак пакуль ніякіх канкрэтных дамоўленасцяў няма.

Між тым дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксандр Беўз пасля перамоў у Жэневе адзначыў, што першапачатковы варыянт амерыканскага плана з 28 пунктаў «у тым выглядзе, у якім яго ўсе бачылі, больш не існуе».

Па словах Беўза,

Паводле інфармацыі Financial Times, амерыканскі план у выніку абмеркаванняў дамовіліся скараціць з 28 да 19 пунктаў. Што канкрэтна змянілася — невядома.

Чытайце таксама:

Рубіа пакінуў Жэневу, заявіўшы пра значны прагрэс у перамовах з Украінай

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа: У амерыканскі мірны план унясуць змены

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Каментары да артыкула