БЕЛ Ł РУС

У Расіі аб'явілі ў вышук былога прадзюсара гурта «Ласкавы май» Андрэя Разіна

24.11.2025 / 21:55

Nashaniva.com

62‑гадоваму Андрэю Разіну выстаўлена абвінавачванне ў шматмільённым махлярстве. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат.

Андрэй Разін

Крымінальную справу супраць прадзюсара надзвычай папулярнага на мяжы 1980‑х і 1990‑х гадоў гурта «Ласкавы май» распачалі яшчэ ў 2024 годзе, а абвінавачванне выставілі толькі цяпер.

Сцвярджаецца, што Андрэй Разін заключыў фіктыўны кантракт з паэтам Сяргеем Кузняцовым, дзякуючы яму прадзюсар атрымліваў аўтарскія налічэнні за хіты памерлага ў 2022 годзе былога галоўнага саліста «Ласкавага мая» Юрыя Шатунова.

За падробленыя дакументы і іншыя «каламутныя» схемы абвінавачанаму пагражае пакаранне па артыкуле «Махлярства», які прадугледжвае пазбаўленне волі ад 2 да 10 гадоў.

Пэўныя старонкі біяграфіі Андрэя Разіна былі звязаныя і з Беларуссю. Так, у 1990 годзе, на ўздыме папулярнасці «Ласкавага мая» тады 27‑гадовы Разін пазнаёміўся з 62‑гадовым генеральным канструктарам МАЗа Міхаілам Высоцкім. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, паміж імі завязаліся вельмі цёплыя стасункі: музыкант пачаў называць канструктара татам, а ягоную жонку — мамай.

Першым вынікам сяброўства стала стварэнне ўсяго за тры месяцы на Мінскім аўтазаводзе спецыяльна для патрэб «Ласкавага мая» ўнікальнага грузавіка, які атрымаў назву «Шасі 0000001». 

Сяброўства Разіна і Міхаіла Высоцкага, які пазней атрымаў ад Лукашэнкі званне Героя Беларусі, працягвалася да смерці апошняга ў 2013 годзе. Гурт за гэты час даў больш за 50 канцэртаў для супрацоўнікаў завода, а Разін неаднаразова прыязджаў на радзіму Высоцкага на Капыльшчыну.

Чытайце таксама:

МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 

Андрэй Разін: «Шкадаваў, што не было Аляксандра Рыгоравіча, які ўсіх бы перасаджаў»

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін

Каментары да артыкула