БЕЛ Ł РУС

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША

25.11.2025 / 9:1

Nashaniva.com

«Трамп імкнецца, каб мір быў абавязкова заключаны, нават коштам Украіны».

Зянон Пазняк пракаментаваў актывізацыю перамоў адносна спынення расійска-украінскай вайны, заяўляючы, што дзеянні адміністрацыі Дональда Трампа прадыктаваны рацыянальнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў.

«У сітуацыі, якая трывае ўжо тры гады, у інтарэсах Злучаных Штатаў (асабліва ўлічваючы чыннік Кітая) трэба, каб скончылася расейска-украінская вайна. Злучаным Штатам не карысна ўвязацца ў гэтую вайну, і таму прэзідэнт Трамп імкнецца, каб мір быў абавязкова заключаны, нават коштам Украіны. Гэта не справядліва, але з рацыянальнага гледзішча адміністрацыі ЗША, лепш, чым пакінуць сітуацыю з цякучым канфліктам на вымотванне сіл (і, адпаведна, з уцягненнем Амерыкі ў падзеі)», — піша Пазняк.

Галоўную праблему ў мірным працэсе Пазняк бачыць у пазіцыі Расіі.

«Галоўная цяжкасць, аднак, у тым, што рускія якраз намераны праводзіць вайну на знясільванне, каб забраць усю Украіну і адпаведна разумеюць амерыканскі «План-28», які рэальна ім не патрэбны (гэтак жа, як і еўрапейскі).

Можна спадзявацца, што (каб прымусіць Расею да міру) Амерыка зноў звернецца да палкі: эканамічнага, санкцыйнага, фінансавага і геапалітычнага ціску на Маскву. Шансы тут ёсць, але ахвяры і смерць не спыняцца», — піша палітык. 

Ён дадае, што «наша беларуская нацыянальная задача — усімі сіламі падтрымліваць Украіну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула