БЕЛ Ł РУС

Віленскі аэрапорт прыпыніў палёты як мінімум да 19:00

26.11.2025 / 17:50

Nashaniva.com

Узлётна-пасадачная паласа аэрапорта Вільні часова закрытая праз інцыдэнт падчас прызямлення самалёта з Варшавы, таму найбліжэйшыя па часе рэйсы не змогуць ні вылецець, ні прызямліцца. Гэта працягнецца як мінімум да 19:00 па віленскім часе (20:00 па мінскім).

Фота відавочцы інцыдэнту

Калі ў каго запланаваны вылет на гэты час, у аэрапорт можна не спяшацца. Статус рэйса можна праверыць на анлайн-табло.

Сёння стала вядома, што ў Віленскім аэрапорце за межы ўзлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт польскай авіякампаніі LOT Polish Airlines, які ўжо прызямліўся. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

У аэрапорце Вільні самалёт выкаціўся за межы паласы

У Германіі пасажыры выбеглі на ўзлётную пляцоўку, спрабуючы дагнаць самалёт

«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы ў В'етнам

Каментары да артыкула