БЕЛ Ł РУС

Рух на МКАД хочуць змяніць

27.11.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Рух аўтамабіляў на МКАД хочуць змяніць — для большага камфорту кіроўцаў. Гэтыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні камісіі па бяспецы дарожнага руху, піша БелТА.

У першую чаргу ўлады маюць намер рэканструяваць некаторыя элементы інфраструктуры магістралі для павышэння яе прапускной здольнасці. Запланаваны пераходна-хуткасныя палосы на перасячэннях МКАД з вул. Прамысловай і транспартнай развязцы з вул. Свіслацкай.

Так, на развязках МКАД — вул. Прытыцкага і МКАД — пр. Незалежнасці адлегласць паміж пунктамі з’езду і ўезду настолькі малая, што гэтыя зоны канфліктуюць адна з адной.

Падобная сітуацыя на пр. Незалежнасці ад вул. Шафарнянскай да МКАД, дзе вельмі мала месца для манеўра.

Акрамя таго, на нарадзе абмеркавалі перасячэнне МКАД і вул. Лінейнай, дзе часта збіраюцца машыны, што накіроўваюцца ў мікрараёны Дамброўка, Масюкоўшчына і Кунцаўшчына.

Праблему дапаможа вырашыць пуцеправод праз чыгунку па вуліцах Калеснікава — Ціміразева. Такія пуцеправоды неўзабаве могуць з’явіцца і ў іншых месцах.

Чытайце таксама:

У Мінску пабудуюць пяцікіламетровую альтэрнатыву МКАД

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?

Каментары да артыкула