БЕЛ Ł РУС

Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай

27.11.2025 / 14:21

Nashaniva.com

У выдавецтве «Папуры» выйшла новая кніга Надзеі Ясмінскай «Матулін дзень» з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай.

Да канца тыдня навінка мае з’явіцца ў фізічных і анлайн-крамах Беларусі, а праз тыдзень яе можна будзе замовіць па ўсім свеце, піша bellit.info.

«Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць… Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!»

Летась кніга «Матулін дзень» была сярод пераможцаў чытацкага галасавання ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга» ў межах конкурсу рукапісаў «Шуфлядка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула