БЕЛ Ł РУС

У Горках 10‑гадовая дзяўчынка пашкодзіла спіну, скачучы на батуце

27.11.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў дзіцячым гульнявым цэнтры. Пры падзенні з вышыні паўтара метра ў яму з паралонавымі кубікамі дзіця моцна прызямлілася ягадзіцамі на паралонавыя матрацы (таўшчыня 20 см), а пад імі — бетоннае пакрыццё.

Ілюстрацыйнае фота

Ад удару дзяўчынка адчула моцны боль у спіне. Дома боль працягваў турбаваць, і бацькі выклікалі хуткую дапамогу, паведамляе mogilenews.by

Пасля правядзення рэнтгенаграмы ў раённай бальніцы параілі звярнуцца ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, куды яе шпіталізавалі са скаргамі на боль у грудным аддзеле хрыбетніка. Дзяўчынка знаходзілася на лячэнні больш за тры тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула