БЕЛ Ł РУС

Рада БНР узнагародзіла добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне

27.11.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Узнагароджанне адбылося ў Дзень Герояў, які адзначаецца ў гонар удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года.

Фота: Рада БНР

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: 

«Звяртаюся да вас сёння, каб прыпомніць усім нам нашых магчыма найбольшых герояў. Прыпомніць з велізарнай удзячнасцю і сказаць ім, што яны дасюль жывуць у сэрцы кожнага Беларуса, і што мы верым, што з іхняй дапамогай мы адродзім нашую Бацькаўшчыну, не дазволім ворагам сцерці яе з паверхні Зямлі», — гаворыцца ў звароце.

Медалём Ордэна Пагоні з дадатковай адзнакай вайсковых заслугаў узнагароджаны афіцэр, імя якога не разгалошваецца, і былы камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павал Шурмей. Тры байцы ўзнагароджаныя Медалём Ордэна Пагоні пасмяротна.

За асабістую адвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, адзін афіцэр узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» першай ступені (залатым), пяцёра байцоў — срэбным медалём, з іх два — пасмяротна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула