БЕЛ Ł РУС

«Я прысвячаю гэтую прэмію беларусам» — Святлана Ціханоўская ўзнагароджаная прэміяй Menschen in Europa

28.11.2025 / 11:36

Nashaniva.com

27 лістапада падчас візіту ў Германію Святлана Ціханоўская была ўзнагароджаная прэміяй Menschen in Europa «Cмелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю».

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Цырымонія традыцыйна адбылася ў нямецкім горадзе Пасау ў межах штогадовай праграмы Menschen in Europa, якая адзначае асобаў, што ўнеслі значны ўклад у абарону правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Разам са Святланай Ціханоўскай прэмію атрымала Юлія Навальная, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

У сваёй прамове Ціханоўская прысвяціла прэмію ўсім беларусам і падкрэсліла, што менавіта людзі вызначаюць Беларусь і будучыню краіны: «Менавіта людзі вызначаюць Беларусь і яе будучыню, а не злачынны рэжым Лукашэнкі. Людзі, якія адчайна змагаюцца кожны дзень, каб зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і еўрапейскай.

І сёння прысвячаю гэтую прэмію маім суайчыннікам».

Перад уручэннем прэміі адбылася панэльная дыскусія, падчас якой Ціханоўская адказала на пытанні пра сітуацыю ва Украіне, асабісты досвед, працу і стратэгію дэмакратычных сілаў і ролю Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула