БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга пра адзін з найважнейшых скарбаў, знойдзеных у Беларусі

28.11.2025 / 16:5

Nashaniva.com

У выдавецтве «Энэргапрэс» выйшла з друку кніга даследчыка Юрыя Барэйшы «Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Браташычаў-Зяновічаў», у якой апавядаецца пра адзін з найвялікшых скарбаў Усходняй Еўропы, які быў знойдзены непрафесійнымі археолагамі напачатку 1990‑х гадоў каля вёскі Літва пад Маладзечнам.

Напачатку 90‑х каля вёскі Літва ў Маладзечанскім раёне непрафесійныя археолагі знайшлі адзін з найвялікшых скарбаў Усходняй Еўропы. Ён быў разрабаваны, выратаваць удалося толькі частку — некалькі тысяч пражскіх грошаў, а самае галоўнае — «пояс Вітаўта» (умоўная назва гарнітура XIV або п. XV ст.). Дзякуючы прафесару Валянціну Рабцэвічу яны з прыватных рук перайшлі ў Нацыянальны гістарычны музей, піша «De facto. Беларуская навука».

Адмысловец у галіне нумізматыкі ВКЛ Юрый Барэйша правёў даследаванне ў кнізе «Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Браташычаў-Зяновічаў». Аўтар рэканструюе склад скарбу, пераглядае выказаныя даследчыкамі версіі яго прыналежнасці (існавала гіпотэза, што «пояс» мог быць падораны Вітаўту крымскім ханам Хаджы-Гірэем) і прапаноўвае новую атрыбуцыю скарбаў у судакрананні з ранняй гісторыяй роду Браташычаў-Зяновічаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула