Інтэрнэт-радыё Radio Plato прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынята КДБ 20 лістапада, а апублікавалі яго толькі сёння, піша «Вясна».
Як сцвярджае КДБ, дачыненне да радыё маюць Аляксандр Карняйчук, Павел Кірпікаў, Раман Балбуцкі, Ягор Пуйша, Аляксей Лабуновіч, Дзяніс Бярозавік, Філіп Купрыяновіч, Андрэй Шынкароў, Аляксандр Рынкевіч.
У апісанні праекта пазначана, што «Radio Plato — гэта незалежнае інтэрнэт-радыё з Мінска».
«Мы пішам пра мясцовую музычную сцэну, вядзем перадачы і публікуем падкасты. Гэта тое, што мы робім, каб умацаваць супольнасць і папулярызаваць яе ва ўсім свеце».
Чытайце таксама:
Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ
Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B
Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце