У Івацэвіцкім раёне насмерць разбіўся 68‑гадовы кіроўца BMW
28 лістапада каля 11:30 у Івацэвіцкім раёне адбылася цяжкая аварыя, у якой загінуў 68‑гадовы кіроўца BMW.
37‑гадовы жыхар Баранавічаў, які ехаў на Ford па дарозе Р-6 «Івацэвічы — Пінск — Столін» у бок Івацэвічаў, падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з BMW, якім кіраваў 68‑гадовы мужчына са Столінскага раёна. Ад удару BMW вынесла ў левы па ходзе руху кювет.
Кіроўца BMW загінуў на месцы. Кіроўца Ford дастаўлены ў бальніцу для агляду.