БЕЛ Ł РУС

Памёр намеснік Лаўрышаўскага манастыра ігумен Арыстарх

30.11.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Намеснік Свята-Аляксееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Арыстарх (Драздоў) памёр на 54‑м годзе жыцця, паведамілі ў сінадальным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы.

Ігумен Арыстарх (Драздоў Міхаіл Міхайлавіч) амаль дваццаць пяць гадоў прысвяціў святарскаму служэнню і з іх дванаццаць гадоў служэнню Госпаду ў манаскім чыне, піша прэс-служба БПЦ.

Нарадзіўся 11 мая 1972 года ў Гомелі ў сям'і рабочых. Пасля заканчэння васьмі класаў паступіў у Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум і, скончыўшы яго з адзнакай, працягнуў навучанне ў Гомельскім політэхнічным інстытуце.

З 1996 па 2001 гады навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. 

2 верасня 2001 года быў рукапакладзены ў сан дыякана, а 18 верасня таго ж года — у сан іерэя.

Пасля заканчэння навучання ў Мінскай духоўнай акадэміі быў накіраваны на служэнне ў Гомельскую епархію.

З 24 верасня 2004 года па 15 чэрвеня 2022 года з'яўляўся штатным святаром Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля.

У 2013 годзе прыняў манаскі пострыг.

З 18 чэрвеня 2022 года аж да сваёй смерці ігумен Арыстарх (Драздоў) быў намеснікам Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула