Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА
У Ваўчанску цяпер працягваюцца інтэнсіўныя баі.
У цэнтры — расійскі трыкалор, які спрабавалі замацаваць на будынку. Скрыншот відэа
Расійскія вайскоўцы спрабавалі павесіць у Ваўчанску расійскі дзяржаўны сцяг, але іх у той момант атакавалі ўкраінцы.
Відэа гэтага апублікаваў 16‑ы армейскі корпус УСУ.
Ваўчанск — горад у Харкаўскай вобласці, практычна цалкам разбураны цяжкімі баямі. На адзін з будынкаў расійскія салдаты вырашылі павесіць трыкалор. Аднак у гэты момант былі атакаваны ўкраінскімі вайскоўцамі. Аднаго расійскага салдата паразіў дрон, другога — пехота.
Чытайце таксама:
Што за 26‑гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?