У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны
У міліцыю паступіла інфармацыя, што жыхарка Баранавічаў, пенсійнага ўзросту, вырошчвае забароненыя расліны на сваім прысядзібным участку, піша СК.
Фота: vecteezy.com
Аператыўная група знайшла і канфіскавала сем кустоў канопляў. Акрамя таго, у доме была знойдзена высушаная расліна. Агульная маса канфіскаваных з агарода канопляў склала амаль тры кілаграмы, а высушаных раслін — 800 грамаў.
Падчас следства 68‑гадовая жанчына распавяла, што дадавала расліну ў гарбату як лекавы сродак, усведамляючы крымінальную адказнасць. Рэцэпт лекавай гарбаты яна знайшла ў інтэрнэце.
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта выставіў жанчыне абвінавачванне па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў) — караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.