БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі

1.12.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Беларусбанк прадоўжыў дзеянне паніжаных ставак на будаўніцтва і набыццё жылля да 15 снежня. На гэта звярнуў увагу Realt.

Беларусбанк з 1 кастрычніка знізіў стаўку на куплю кватэр у забудоўшчыкаў з 16,65 да 13,75% гадавых, пасля чаго прадоўжыў акцыю да снежня. Цяпер жа банк дадаткова прадоўжыў зніжэнне ставак яшчэ на 15 дзён.

Ідзе гаворка пра куплю жылля, якое будуецца, і гатовага жылля ад любых забудоўшчыкаў. Што датычыцца куплі кватэр на другасным рынку, то там стаўка засталася ранейшай — 18,5%.

Паводле меркавання незалежнай эксперткі па жылой нерухомасці Наталлі Літойскай, не выключана, што на фоне зніжэння ставак новабудоўлі будуць даражэць.

Акрамя таго, у канцы верасня Беларусбанк запусціў новую дзяржаўную сістэму будаўнічых зберажэнняў. У прыватнасці, уводзілі тры планы назапашвання — на 26, 38 і 62 месяцы, да іх дадалі «прэмію» ад дзяржавы ў памеры 10% ад стаўкі рэфінансавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула