БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сустракаецца ў Парыжы з Макронам

1.12.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Макрон выйшаў на ганак Елісейскага палаца і пасля прыбыцця прэзідэнта Украіны спусціўся яму насустрач. Затрымаўшыся для фота, лідары прайшлі ўнутр.

Сустрэча затрымалася амаль на гадзіну — паводле даных СМІ, першапачаткова яе анансавалі на 10 раніцы па Парыжы, піша «Украінская праўда». 

Як паведамлялі раней у Елісейскім палацы, лідары «абмяняюцца думкамі адносна ўмоў справядлівага і сталага міру, у працяг дыскусій у Жэневе, амерыканскага плана і цеснай каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі».

Акрамя таго, закрануць пытанне гарантый бяспекі для Украіны ў межах «кааліцыі рашучых».

Сустрэча адбываецца на наступны дзень пасля перамоваў украінскай і амерыканскай каманд у Фларыдзе адносна магчымых параметраў мірнай дамовы для завяршэння расійска-ўкраінскай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула