БЕЛ Ł РУС

Назваўшы слова «Пакемон», мінчанка страціла 50 тысяч рублёў

2.12.2025 / 9:4

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 52‑гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай тэлефонных аферыстаў.

Невядомы патэлефанаваў жанчыне, прадставіўся супрацоўнікам «Белпошты», паведаміў аб паступленні пасылкі і папрасіў назваць код з SMS, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Праз некаторы час з ёй звязаўся іншы мужчына, які назваў сябе супрацоўнікам аддзела кібербяспекі, і запалохаў: сказаў, што яна нібыта знаходзіцца ў змове з махлярамі і па месцы жыхарства правядуць вобшук. Каб пазбегнуць канфіскацыі грошай, суразмоўца прапанаваў заяўніцы задэклараваць зберажэнні.

Жанчына сабрала ў пакет каля 50 тысяч рублёў і, назваўшы кодавое слова «Пакемон», перадала яго кур’еру.

Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС затрымалі 34‑гадовага грамадзяніна суседняй краіны і канфіскавалі грошы. Мужчына, які некалькі дзён таму прыехаў у краіну, распавёў, што знайшоў падпрацоўку ў інтэрнэце. Гэта быў яго першы «заказ», за які ён павінен быў атрымаць эквівалент 2 500—4 000 рублёў. Затрыманы прызнаўся, што ведаў пра змесціва пакета.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула