БЕЛ Ł РУС

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс

2.12.2025 / 10:0

Nashaniva.com

«Добры дзень. Мяне завуць Ігар, і я бухі іду дадому», — напісаў віцебчук і прачнуўся знакамітым.

Допіс віцебчука, які п'яным аднекуль пайшоў дадому, стаў сенсацыяй рускамоўнага трэдса. За лёсам Ігара сачылі тысячы чалавек. Яму спачувалі, за яго перажывалі, яго асуджалі і падтрымлівалі, і ўсё гэта з велізарным гумарам. 

«Добрага табе шляху, Ігар!» — напісаў акаўнт авіяквіткоў aviasales.by. 

«Ігар, які адрас?» — пыталі ў яго, каб прынесці лекі ад галавы. 

«Ты дайшоў, Ігар? Усё нармальна?» — турбаваліся за яго.

«Калі ласка, трымайце ў курсе», — прасілі яго.

Хваляваліся нават у Казахстане.

«Ігар, ваша ветка ўсё яшчэ мне трапляецца, а я перажываю, ці дайшлі вы дахаты».

«Хлопцы, наша дастаўка прыйдзе хутчэй, чым Ігар бухі дойдзе дадому», — карысталіся прадпрымальнікі становішчам Ігара.

Таксама людзі захапляліся нечаканым поспехам хлопца. 

Пазней Ігар напісаў, што дадому ён дайшоў. 

Дадаў, што ён шакаваны агульнай увагай, але пачуваецца добра, і падзякаваў усім, хто за яго хваляваўся. 

Пазней ён паведаміў, што чытае ўсе каментары, дзякуе «за пазітыў», і сабраў гэтым допісам яшчэ 11 тысяч лайкаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула