Кіроўца наехаў на металічную агароджу ў цэнтры Мінска
Здарэнне адбылося ў 09:30 на Нямізе.
33‑гадовы кіроўца Lifan, які рухаўся па вуліцы Няміга, паблізу будынка №26 па вуліцы Мяснікова не даў рады з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і наехаў на металічную агароджу, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.