БЕЛ Ł РУС

Няма дэталі ў фрыцюрніцы, вынік — кухня згарэла

2.12.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Увосень у адным з рэстаранаў Мінска ў кухні здарыўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. Як растлумачылі работнікі ўстановы, спалахнула падчас гатавання ежы.

Пасля правядзення экспертызы работнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што прычына ў няспраўнасці фрыцюрніцы.

Пры даследаванні фрагментаў згаданай тэхнікі эксперты ўстанавілі, што слядоў аварыйных рэжымаў работы электрычнай прыроды на канструктыўных элементах няма, аднак у ТЭНе №1 унесены канструктыўныя змены, а менавіта — дэманціравана тэрмапара, прызначаная для падтрымання зададзенага тэмпературнага рэжыму работы прылады.

На момант узнікнення пажару двухкамерная фрыцюрніца была падключаная да электрасеткі, а рэгулятар тэмпературы яе нагрэву знаходзіўся ў становішчы «ўключана» — на максімуме. Для прыгатавання ежы выкарыстоўваўся алей.

Праведзеныя даследаванні дазволілі экспертам сцвярджаць, што адсутнасць важнага канструктыўнага элемента, які забяспечвае бяспеку функцыянавання кухоннай тэхнікі, прывяла да перагрэву алею з наступным узгараннем яго пароў і адыграла ключавую ролю ва ўзнікненні пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула