Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі
Новыя сыравяленыя каўбаскі ад мясакамбіната носяць назву «Ф'южэн з араматам клубніц». Гэты прадукт быў прэзентаваны на конкурсе «Прадукт года-2025» і дапамог прадпрыемству заваяваць Гран-пры ў сваёй катэгорыі.
Шукаць такія каўбаскі варта як у фірменных магазінах, так і ў рознічных гандлёвых сетках, заявіў вытворца.
Тыдзень таму навінку, напрыклад, заўважылі на міні-рынку на вуліцы 50 гадоў УЛКСМ у Бабруйску. Некаторыя беларусы ўжо паспелі пакаштаваць «клубнічныя» каўбаскі. Але меркаванні, як водзіцца, падзяліліся. Адны нетрывіяльнае спалучэнне ацанілі высока, іншым здалося, што такі араматызатар толькі псуе прадукт, піша выданне Могилев.Online.
Дарэчы, як аказалася, на гэтым навінкі Жлобінскага мясакамбіната не скончыліся. Паводле карыстальнікаў сацсетак, такія каўбаскі выпускаюцца ў двух варыянтах, і ёсць яшчэ варыянт з курагой.