БЕЛ Ł РУС

Мадура баіцца высокадакладнага ўдару

3.12.2025 / 14:16

Nashaniva.com

Паводле даных газеты New York Times, якая пагутарыла з сямю асобамі, набліжанымі да венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура, у яго асяроддзі пануе «атмасфера напружання і занепакоенасці».

AP Photo/Matias Delacroix

Каб абараніцца ад магчымай кропкавай атакі або нападу спецназа, Мадура не затрымліваецца ў адным месцы і мяняе мабільныя тэлефоны. Ён узмацніў асабістую ахову і праз страх здрады больш спадзяецца на целаахоўнікаў з саюзнай Кубы.

Белы дом абвінавачвае Мадура ў тым, што ён стаіць на чале «наркатэрарыстычнага» картэля і залівае ЗША наркотыкамі. Ужо некалькі месяцаў Вашынгтон нарошчвае ціск на Венесуэлу, каб прымусіць Мадура пакінуць краіну.

Дыктатар, паводле даных Miami Herald, не згодны адправіцца ў выгнанне і патрабуе для сябе не толькі «поўнай амністыі», але і хоча захаваць кантроль над арміяй. Як паведамляюць крыніцы NYT, Мадура лічыць, што вытрымае ціск ЗША і захавае ўладу.

2 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што гатовы да эскалацыі: «Мы будзем наносіць удары і на сушы. Мы ведаем, дзе яны жывуць. Мы ведаем, дзе жывуць зладзеі, і мы вельмі хутка пачнём».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула