БЕЛ Ł РУС

Грузавік пратараніў у Гродне чатыры аўтамабілі

3.12.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Аварыя з удзелам мінімум пяці машын адбылася днём у сераду.

На вуліцы Даватара каля Грандзіцкага рынку грузавік пратараніў чатыры легкавыя аўтамабілі, што стаялі на паркоўцы — пацярпелі дзве «Аўдзі», «Фальксваген» і красовер «Хёндэ», піша Newgrodno.by.

Візуальна найбольш пашкоджаны «Пасат»: з адарваным бамперам, збітым багажнікам, да таго ж аўто ўрэзалася ў «Аўдзі», што стаяла побач. У грузавіка пашкоджаная пярэдняя частка.

«Мяркуюць, што машына проста пачала рухацца. Магчыма, кіроўца не паставіў грузавік на ручнік», — распавядаюць сведкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула