БЕЛ Ł РУС

Украінцы зноў атакавалі нафтаправод «Дружба» на тэрыторыі Расіі

3.12.2025 / 19:4

Nashaniva.com

3 снежня 2025 года стала вядома, што Узброеныя сілы Украіны ўжо як мінімум восьмы раз з пачатку года атакавалі ўчастак расійскага нафтаправода «Дружба». Пра гэта паведамілі ўкраінскія СМІ са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі.

Скрыншот з відэа

Выбух адбыўся на тэрыторыі Тамбоўскай вобласці, недалёка ад вёскі Казінскія Выселкі, на ўчастку нафтаправода Таганрог — Ліпецк у ноч на 2 снежня.

Сведкі расказвалі пра «гучны хлапок», які суправаджаўся агнявым заравам, бачным як з саміх Казінскіх Выселак, так і з навакольных тэрыторый. Казінскія Выселкі размешчаныя за 18 кіламетраў ад горада Мічурынска.

Акрамя выбуху на нафтаправодзе, у ноч на 3 снежня была атакаваная нафтабаза «Тамбоўнафтапрадукт», якая ўваходзіць у склад «Раснафты» і ў лістападзе 2025 года была далучаная да варонежскага філіялу «Варонежнафтапрадукту». У выніку гэтай атакі загарэліся тры рэзервуары з дызельным палівам.

З пачатку года пад украінскія ўдары ўжо траплялі іншыя ўчасткі нафтаправода «Дружба» ў Расіі. У студзені і сакавіку былі атакі на станцыю нафтаперапампоўкі «Навазыбкаў» у Бранскай вобласці. У жніўні як мінімум тройчы пад удары трапляў найбуйнейшы вузел «Унеча», а таксама станцыя «Нікольскае» ў Тамбоўскай вобласці. У верасні зноў быў атакованы вузел «Унеча».

Нафтаправод «Дружба» выкарыстоўваецца з савецкіх часоў для паставак расійскай нафты ў краіны Еўропы. Ён падзяляецца на паўднёвую і паўночную веткі: праз паўднёвую нафту працягваюць адпраўляць у Венгрыю і Славакію, а паўночная, якая пракладзеная праз Беларусь, раней ішла ў Польшчу і Германію, але ў 2023 годзе пастаўкі па ёй былі спыненыя.

Чытайце таксама:

У Еўропе разглядаюць гандлёвыя меры супраць паставак расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам

Каментары да артыкула