БЕЛ Ł РУС

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

4.12.2025 / 7:58

Nashaniva.com

Другі раз аэрапорт быў закрыты з 22:24 да 01:20.

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

Прычына — гібрыдныя атакі Беларусі супраць Літвы, фіксуюцца аб’екты, падобныя да метэразондаў, у небяспечнай блізкасці ад аэрапорта. Службы адсочваюць перамяшчэнне метэразондаў, аэрапорт адкрыюць, як толькі з'явіцца такая магчымасць.

Першы раз ён не працаваў з 19:36 да 21:06. Пасажырам рэкамендуецца звязацца з авіякампаніямі для атрымання дакладнай інфармацыі аб затрымках рэйсаў. Сачыць за інфармацыяй пра палёты можна на сайце vno.lt.

Delfi нагадвае, што літоўскія палітыкі і службоўцы на працягу некаторага часу спрабуюць вырашыць праблему паветранай кантрабанды з Беларусі. З 29 кастрычніка па 20 лістапада нават былі закрыты КПП на мяжы з Беларуссю. Літоўская армія спрабуе збіваць метэазонды з дапамогай дронаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула