БЕЛ Ł РУС

«Бела-Кола» выпусціла навагоднюю газіроўку са смакам зефіру ў шакаладзе

4.12.2025 / 9:18

Nashaniva.com

Новы варыянт газіроўкі са смакам зефіру ў шакаладзе ўжо пачаў паступаць у рознічныя сеткі па ўсёй краіне.

У першыя два тыдні продажаў навінку можна будзе знайсці толькі ў пэўных крамах. Набыць яе можна ў сетцы «Еўраопт», а таксама ў крамах «Дабраном», «Маяк» і «Капеечка», піша Mlyn.by.

Асаблівасцю гэтай серыі стала і тое, што дызайн упакоўкі і выгляд крышкі выбіралі самі падпісчыкі кампаніі ў Instagram у ходзе адкрытага галасавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула