БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пажары загінула жанчына

4.12.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ўначы ў доме на вуліцы Якубава.

У 3:02 4 снежня ратавальнікам паступіла інфармацыя аб пажары па вул. Якубава. Адбылося загаранне маёмасці ў жылой пакоі чатырохпакаёвай кватэры.

Супрацоўнікі МНС у калідоры на падлозе выявілі і вынеслі на свежае паветра гаспадыню кватэры. Жанчына знаходзілася без прытомнасці. Яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў брыгадай хуткай дапамогі канстатавана смерць жанчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула