БЕЛ Ł РУС

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка

4.12.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Вясной забудоўшчык «Датч Стар» абяцаў перадрамантаваць дзіцячы садок на «Грушаўцы» да канца года. Абяцанне ён стрымаў — установа ўрачыста адкрываецца 12 снежня. Запісаць туды сваіх дзяцей змогуць не толькі мясцовыя жыхары, але і ўсе жыхары Маскоўскага раёна сталіцы. Як садок выглядае знутры, расказвае Onliner.by.

Тэрыторыя каля метро «Грушаўка» ўжо шчыльна забудавана дамамі і працягвае ўшчыльняцца. Так што неабходнасць дзіцячага сада ў гэтай лакацыі назравала даўно. Сімпатычны новы будынак пасяліўся па адрасе 2‑я вуліца Шчорса, 9, — прама за жылым комплексам «Гранд Авеню», які ўзводзіць кампанія «Датч Стар».

Садок №591 даволі прасторны, трохпавярховы. Усяго тут змогуць знаходзіцца, забаўляцца і навучацца 230 малых. А разлічана ўстанова на 13 груп — па 15—20 чалавек у кожнай.

На першым паверсе размяшчаюцца групы для дзяцей ясельнага і малодшага дашкольнага ўзросту. Другі і трэці паверхі аддадзены пад групы для дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. У кожным блоку ёсць гульнявы пакой, спальня, буфетная, туалетны пакой, раздзявальня.

Акрамя пакояў для дзяцей у садку ёсць уласны басейн, медыцынскі блок, фізкультурна-аздараўленчыя залы, музычная, або актавая, зала, харчаблок, медыцынскі кабінет, адміністрацыйныя памяшканні. Карацей, дзеткам тут будзе чым заняцца.

Забудоўшчык падкрэслівае:

— Будынак цалкам укамплектаваны неабходнай мэбляй і абсталяваннем для пачатку адукацыйнага працэсу. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула