У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса
Ісусу Хрыстосу далі два гады за фіктыўную рэгістрацыю замежнікаў.
Фота: «Вечерняя Казань»
Нова-Савінаўскі раённы суд прысудзіў 45‑гадовага Ісуса Пятровіча Хрыстоса да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2,5 года, піша «Коммерсантъ».
Устаноўлена, што ў кватэры плошчай 31,9 кв. м ён зарэгістраваў 45 замежных грамадзян.
Абвінавачаны цалкам прызнаў віну і раскаяўся.