БЕЛ Ł РУС

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS

4.12.2025 / 14:52

Nashaniva.com

Цяпер махляры тэлефануюць, каб прапанаваць прышчэпкі ад кавіду.

Як расказаў чытач Onliner.by, яму даўно ніхто не званіў на гарадскі тэлефон, але нядаўна жанчына на другім канцы прадставілася супрацоўніцай паліклінікі і ўдакладніла, ці будзе ён рабіць прышчэпку ад кавіду.

Мужчына не захацеў, і яго папрасілі напісаць адмову, бо «дзяржава плаціць за кожнага чалавека».

— Я, асабліва не паглыбляючыся, сказаў, што окай, магу прыехаць у паліклініку напісаць адмову. А жанчына прапанавала зрабіць гэта анлайн і прадыктаваць мабільны.

Пасля гэтага яна папрасіла код з СМС, чытач своечасова звярнуў увагу, што яму прыйшоў пароль для ўваходу ў мабільны банк. Жанчына хутка зарыентавалася: пачала даказваць, што гэта проста пароль, каб грошы дзяржавы на прышчэпку «не прыйшлі ў паліклініку, а пайшлі назад».

— Зыходзячы з таго, што дрэнна чутна, людзі могуць машынальна прадыктаваць лічбы з эсэмэскі, не ўнікаючы ў сітуацыю, — заўважыў мужчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула