БЕЛ Ł РУС

Віктар Ганчарэнка — галоўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

4.12.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Сёння Беларуская федэрацыя футболу абвясціла пра завяршэнне супрацоўніцтва з Карласам Алосам, які ўзначальваў зборную Беларусі з жніўня 2023 года.

Фота: football.by

Па інфармацыі журналіста Анара Ібрагімава, 48‑гадовы Віктар Ганчарэнка блізкі да прызначэння ў зборную Беларусі.

У якасці трэнера Віктар Ганчарэнка з’яўляецца 6‑разовым чэмпіёнам Беларусі (усе тытулы выйграў з БАТЭ) і 11 разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам года ў нашай краіне, а з 2013 года працаваў у Расіі, узначальваў ЦСКА, «Краснадар», «Кубань», «Уфу», «Урал». Апошнім месцам быў «Пары НН».

Таксама сёння паведамлялася, што Ганчарэнка можа ўзначаліць азербайджанскі «Нефтчы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула