Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?
Карыстальніца TikTok Марыя расказала пра выдаткі на вяселле. На ўрачыстасці прысутнічалі 50 чалавек, святкавалі ў Мінску, а ўрачыстасць каштавала блогерцы больш чым 10 тысяч даляраў, піша Blizko.by.
Большая частка выдаткаў — банкет у сталічным рэстаране «Асторыя». Але Марыя прызналася, што тут быў іхні з жаніхом пралік. Паколькі большасць гасцей ехалі з іншых гарадоў, пара баялася, што тыя будуць вельмі галоднымі, таму маладыя пераплацілі за стравы, якія ў выніку ніхто не паспытаў.
Дасведчаны вядоўца разам з дыджэем, відэаэкранам і музыкай каштавалі прыкладна тысячу даляраў. Фатограф — 600, а відэёграф — 400 даляраў са зніжкай.
Акрамя таго, пара замовіла рылсмейкера за 350 даляраў — выбралі самы дарагі пакет, каб здымка ішла з раніцы і да самага канца свята.
Паколькі ў пары не было выязной цырымоніі, то ўпрыгожвалі маладыя толькі залу, сталы і фотазону, што каштавала прыкладна 700‑750 даляраў. Паводле словаў дзяўчыны, зала, дзе праходзіла вяселле, аказалася даволі цёмнай, таму давялося браць яшчэ і прэміяльны пакет светлавых прыбораў за 500 даляраў.
Асобныя артыкулы выдаткаў — падарункі гасцям і бацькам, вэлкам-зоны, букеты: на гэта пайшло каля тысячы. Вобраз нявесты — 800 даляраў, а ўбор жаніха — 500.
Акрамя таго, у выніковую суму ўвайшлі выдаткі на арэнду гатэля, транспарт для маладых і гасцей, а таксама на саксафаніста падчас фуршэту.
Марыя ўпэўненая, што цэннік на вяселле ў 10‑15 тысяч даляраў для сталіцы — цалкам нармальна. Аднак у каментарах знайшліся тыя, хто не пагадзіўся з дзяўчынай і прадставілі свае выдаткі на вясельныя ўрачыстасці:
- «За 7,5 тысячы згулялі вяселле ў Мінску з выязной рэгістрацыяй на 51 чалавека ў «Прэзідэнт гатэлі». Супер было»;
- «3 тысячы пайшло на вяселле. Рэстаран топ, ежа топ, усё топ. Так што можна менш за 10 тысяч».
Былі і тыя, хто выказаў здзіўленне наконт выдаткаў. На думку карыстальнікаў, на гэтыя грошы лепш было б паехаць у адпачынак або купіць аўтамабіль.
Чытайце таксама:
Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе
Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў
Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ
Колькі сёлета каштуе зрабіць вяселле ў Мінску? Рэальныя лічбы ад тых, хто нядаўна схадзіў у ЗАГС
Беларусцы на вяселле падарылі 123‑гадовую вялікую залатую манету. Ведаеце, колькі яна каштуе цяпер?