БЕЛ Ł РУС

Трамп на Каляды збіраецца абвясціць пра другі этап плана па Газе

5.12.2025 / 8:48

Nashaniva.com

Дональд Трамп плануе 25 снежня абвясціць пра пераход мірнага працэсу ў Сектары Газа да другой фазы, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.

Фота: Hatem Ali / AP

Другая фаза пагаднення прадугледжвае вывад асноўнай часткі ізраільскіх войскаў з Сектара Газа, увядзенне міжнародных стабілізацыйных сіл і запуск новай кіроўнай структуры.

Яе ўзначаліць «Рада міру», у які пад кіраўніцтвам Дональда Трампа ўвойдуць каля 10 лідараў арабскіх і заходніх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула