БЕЛ Ł РУС

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў

5.12.2025 / 11:7

Nashaniva.com

З-за працяглага наплыву паветраных шароў з кантрабандай, якія парушаюць працу Віленскага аэрапорта, урад плануе абвясціць надзвычайнае становішча ў сувязі з пагрозай грамадзянскай бяспецы. Пра гэта ў пятніцу паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Ігнас Альгірдас Дабравольскас, піша LRT.

Фота: VSAT 

«Урад рыхтуецца абвясціць надзвычайнае становішча з-за пагрозы грамадзянскай бяспецы», — заявіў ён.

На пытанне, ці можа такое рашэнне быць прынята ўжо на пасяджэнні Кабінета Міністраў у пятніцу, дарадца дэталяў не раскрываў.

З-за небяспекі, якую ствараюць паветраныя шары з кантрабандай, праца Вільнюскага аэрапорта ў апошнія месяцы неаднаразова прыпынялася. Апошні раз паветраная прастора над аэрапортам была зачынена ўвечары ў сераду, а асабліва інтэнсіўная атака такіх шароў адбылася ў мінулыя выхадныя.

У адказ на гэтыя інцыдэнты ўрад у канцы кастрычніка вырашыў на месяц зачыніць мяжу з Беларуссю. Аднак мяжу адкрылі раней тэрміну, каб вырашаць сітуацыю з перавозчыкамі, якія захраслі ў Беларусі. Тым не менш рэжым не дазваляе ім вярнуцца ў Літву, і перавозчыкі разглядаюць магчымасць правядзення акцыі пратэсту.

Сутыкнуўшыся, па ацэнках палітыкаў, з гібрыднай атакай, Літва ўжо неаднаразова абмяркоўвала складаную сітуацыю ў розных фарматах — як на пасяджэннях Нацыянальнай камісіі бяспекі (NSK), так і на міжнародным узроўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула