БЕЛ Ł РУС

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 

5.12.2025 / 15:12

Nashaniva.com

Мяркуючы па ўсім, сярод еўрапейскіх лідараў расце занепакоенасць, што ўрад ЗША можа адхрысціцца ад Украіны на перамовах з Расіяй, піша Bild.

Фрыдрых Мерц і Эмануэль Макрон. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Часопіс Der Spiegel паведамляе пра тэлефонную канферэнцыю, у якой удзельнічалі некалькі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўропы. Сярод іх былі канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Часопіс цытуе вытрымкі з англійскага запісу размовы:

«Існуе верагоднасць, што ЗША здрадзяць Украіне ў пытанні тэрыторый без яснасці адносна гарантый бяспекі», — заявіў Макрон у англамоўным пратаколе канферэнцыі.

Мерц папярэдзіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен быць «у найбліжэйшыя дні крайне асцярожным»: «Яны гуляюць у гульні — і з вамі, і з намі», — папярэдзіў Мерц.

Верагодна, канцлер меў на ўвазе двух амерыканскіх перамоўшчыкаў — Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера.

Прэзідэнт Фінляндыі Стуб выказваўся ў тым жа ключы: «Мы не павінны пакідаць Украіну і Уладзіміра сам-насам з гэтымі хлопцамі», — сказаў ён у адным з эпізодаў размовы.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пагадзіўся: «Я згодны з Аляксандрам: мы павінны абараніць Уладзіміра».

Ніводны з удзельнікаў тэлефоннай размовы не пацвердзіў часопісу Der Spiegel змест пратакола. Званок, паводле даных выдання, адбыўся ў панядзелак. Да гэтага моманту мірны план з 28 пунктаў, які Ўіткоф і Кушнер абмяркоўваюць з расійскімі прадстаўнікамі, ужо прасачыўся ў прэсу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула