БЕЛ Ł РУС

У Вільні пройдзе акцыя супраць гібрыдных атак з боку Беларусі

5.12.2025 / 16:5

Nashaniva.com

Аб'яднаны пераходны кабінет запрашае на акцыю супраць гібрыдных атак рэжыму. Акцыя пройдзе ў нядзелю ў Вільні.

«У апошнія тыдні мы ўсе бачым навіны пра метэазонды, што запускае рэжым Лукашэнкі, якія трапляюць у паветраную прастору Літвы. Гэта стварае рызыкі для палётаў: краіна вымушаная зачыняць аэрапорт з-за пагрозы ў небе, тысячы людзей не маюць магчымасці патрапіць дадому і гадзінамі застаюцца ў аэрапортах з-за адмены ці пераносу рэйса, у тым ліку — беларусы.

Мы ведаем, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі людзей. Наш народ заўсёды ставіцца з павагай да іншых краінаў і хоча падтрымліваць добрасуседскія адносіны.

Далучайцеся! Нам важна паказаць, што беларуская супольнасць супраць правакацыяў рэжыму. Мы хочам, каб Беларусь успрымалася як сусед, ад якога няма ні пагрозаў, ні правакацыяў», — гаворыцца ў звароце АПК.

Акцыя пройдзе ў нядзелю. 7 снежня, каля пасольства Беларусі (вул. Міндоўга, 13). Пачатак а 13:30.

Просяць прыходзіць са сцягамі і плакатамі.

Чытайце таксама:

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю

Каментары да артыкула