БЕЛ Ł РУС

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру

6.12.2025 / 1:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў лаўрэатам «Прэміі міру» ад ФІФА. Узнагароду яму асабіста ўручыў кіраўнік арганізацыі Джані Інфанціна падчас лёсавання чэмпіяната свету, які мае адбыцца ў наступным годзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. 

Дональд Трамп і Джані Інфанціна на цырымоніі ўручэння прэміі. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

У заяве ФІФА адзначаецца, што Трамп нібыта падтрымаў намаганні па пасярэдніцтве ў дасягненні перамір’я і спрыяў дыпламатычным кантактам.

Сам Трамп, каментуючы атрыманне прэміі, сказаў, што ўзнагароды яго не цікавяць: «Мне не патрэбныя прэміі. Мне трэба ратаваць жыцці».

Як адзначаецца на сайце ФІФА, прэмія міру прысуджаецца «людзям, якія здзейснілі выключныя і экстраардынарныя дзеянні дзеля міру і тым самым аб'ядноўваюць людзей па ўсім свеце». Трамп стаў першым яе лаўрэатам.

Атрымаўшы ўзнагароду, прэзідэнт ЗША паўтарыў, што намаганнямі яго адміністрацыі ўжо было спынена «восем войнаў» па ўсім свеце. На цырымоніі згадваліся заслугі Трампа ў дасягненні перамір'я ў сектары Газа, а таксама спробы яго адміністрацыі дамагчыся спынення вайны ва Украіне.

Рашэнне аб заснаванні прэміі было аб'яўлена прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна ў лістападзе 2025 года без папярэдняга ўхвалення Рады арганізацыі. Гэты крок выклікаў крытыку з боку экспертаў і праваабаронцаў, бо многія з іх мяркуюць, што ўзнагарода была створана спецыяльна для Трампа.

Чытайце таксама:

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.

Трамп на Каляды збіраецца абвясціць пра другі этап плана па Газе

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Каментары да артыкула