Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі
Судна «Кайрас», якое напрыканцы лістапада атакавалі марскія дроны, трапіла ў бяду ля ўзбярэжжа Балгарыі, піша Bloomberg.
Танкер, які ходзіць пад сцягам Гамбіі, з’яўляецца, як сцвярджаецца, часткай так званага ценявага флота, які перавозіць расейскую нафту ў абыход санкцый.
«Кайрас» быў атакаваны дронам 28 лістапада за 28 марскіх міль ад узбярэжжа Турцыі. Судна атрымала значныя пашкоджанні. Танкер знаходзіцца прыкладна за адну мілю ад узбярэжжа Балгарыі. Судна села на мель. На борце «Кайраса» знаходзіўся экіпаж з 10 чалавек, іх эвакуявалі сіламі Балгарскага агенцтва марской адміністрацыі пры падтрымцы вайскоўцаў.
На Чорным моры ў раёне, дзе трапіў у няшчасце «Кайрас», моцны шторм. Неспряльныя ўмовы надвор’я ўскладняюць правядзенне аперацыі, заявілі прадстаўнікі марской адміністрацыі, адначасова падкрэсліўшы, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.