БЕЛ Ł РУС

Смяротнае ДТЗ пад Магілёвам: адзін мужчына загінуў, другі ў бальніцы

7.12.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Сёння, 7 снежня, каля 8:20, на 43‑м кіламетры кальцавой аўтадарогі вакол Магілёва адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне.

43‑гадовы жыхар Горак, які кіраваў аўтамабілем Renault, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем BMW.

У выніку сутыкнення вадзіцель Renault загінуў. 22‑гадовы вадзіцель BMW быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі.

Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула