БЕЛ Ł РУС

Мінчук прайшоў тэст для працы ў Нарвегіі і страціў 2400 рублёў

8.12.2025 / 10:21

Nashaniva.com

40‑гадовы мужчына страціў грошы, адгукнуўшыся на фальшывую вакансію.

Мінчанін знайшоў аб’яву ў сацсетках, падпісаў электронную «дамову» і аплаціў паслугі і падрыхтоўку дакументаў: прафесійны тэст, сэрвісны, лагістычны і консульскі зборы, аплату білетаў, рэгістрацыю ідэнтыфікацыйнага кода і адкрыццё рахунку для атрымання заробку.

Усяго ён пералічыў 2400 рублёў. Пасля гэтага менеджар перастаў выходзіць на сувязь. Заведзеная крымінальная справа за махлярства паводле арт. 209 КК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула