БЕЛ Ł РУС

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж

8.12.2025 / 10:35

Nashaniva.com

У адным з бамбардзіровачных авіяцыйных палкоў учора адбылося здарэнне ў самалёце, што быў ва ўкрыцці на стаянцы.

Як паведамляе канал Fighterbomber, адбылося несанкцыянаванае спрацоўванне сістэмы катапультавання. У выніку пілот і штурман, якія былі ў кабіне, атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Падрабязнасці здарэння і яго прычыны высвятляюцца. На месцы пачала працу дзяржаўная камісія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула