Уцякачку з украінскага Лісічанска асудзілі за спрыянне экстрэмізму
У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд 34‑гадовай жыхарцы Мазыра Настассі Кашчынай.
Ёй інкрымінавалі ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Імаверна, жанчыне прызначылі «хімію» ці пазбаўленне волі.
Настасся Кашчына разам з мужам да 2014 году жыла ў горадзе Лісічанску ў Луганскай вобласці Украіны. Пасля таго, як горад у тым годзе трапіў у зону актыўных баявых дзеянняў, жанчына з мужам апынуліся ў Мазыры.
Вядома, што там Анастасія займалася рамесніцтвам — вырабам дэкаратыўнага мыла ручной работы, піша «Гомельская вясна».