«Белавія» ўвяла паслугу дадатковага харчавання
Цяпер пасажыры могуць загадзя замовіць выпечку або гарачыя стравы перад палётам.
Паслуга даступная на ўсіх рэйсах, якія вылятаюць з Мінска. Замовіць дадатковае харчаванне можна не пазней чым за 25 гадзін да вылету — як онлайн на сайце авіякампаніі, так і ў офісах кампаніі або ў агентаў.
У меню прапануюцца чатыры пазіцыі: два сэты піражкоў, тварожная запяканка і бульба з курыцай.