БЕЛ Ł РУС

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

8.12.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Яму пагражае да 5 гадоў калоніі.

Арыштавалі 18‑гадовага жыхара Магілёва, якому інкрымінавана адмаўленне генацыду беларускага народа, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны ў верасні 2024 года ў тэлеграме ад імя адміністратара ў агульнадаступным чаце размясціў каментар, у якім «адмаўляў агульнавядомыя гістарычныя факты, у прыватнасці, планамернае знішчэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і само існаванне генеральнага плану «ОСТ» нацысцкай Германіі», паведамляе пракуратура.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваны паводле ч.1 арт. 130‑2 КК. За адмаўленне генацыду беларускага народа ў Беларусі цяпер прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула