БЕЛ Ł РУС

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

8.12.2025 / 19:15

Арына Жураўская

Жыхар Брэста выклаў у сацсеткі дзіўнае відэа: кіроўца маршруткі, якая рухаецца, глядзіць больш на экран смартфона, чым на дарогу. «Вось што з ім рабіць?» — пытаецца разгублены пасажыр. Але шмат хто з каментатараў бароніць лудамана.

Скрыншот відэа ў інстаграме

Відэа з Брэста выклаў у інстаграм беларус, падпісаны як «Баця ў тэме». Ён звярнуў увагу на тое, што кіроўца маршруткі падчас паездкі адной рукой трымае руль, а другой гуляе ў аўтаматы ў анлайн-казіно на сваім смартфоне.

Ніхто з пасажыраў не зрабіў такому небяспечнаму кіроўцу заўвагу — яны на заднім фоне спакойна абмяркоўваюць нейкія свае пытанні. А сам мужчына неяк разгублена пытаецца: «Вось і што з ім рабіць?»

@ep.service_bel Жесть полная!#брест #рекомендации #топ ♬ оригинальный звук - БАТЯ В ТЕМЕ

У роліка ўжо больш за паўмільёна праглядаў у інстаграме. Шмат хто паставіўся да сур’ёзнай сітуацыі з гумарам: «Чалавека на дзвюх працах працуе, не перашкаджайце!», «Прыгажун! Яшчэ і каву можна піць», «Ну дык у правілах дарожнага руху напісана, што размаўляць па тэлефоне нельга. Тут усё нармальна, не размаўляе». Заклікаюць «зразумець і дараваць».

Хапала і тых, хто пачаў крытыкаваць аўтара відэа і бараніць кіроўцу: «Гэта дадатковы заробак. А ты жэсць».

На фоне ўсяго гэтага неяк нават губляюцца абураныя каментары. Нехта ўспомніў, што маршруткі ў Беларусі перыядычна трапляюць у аварыі і часам даволі жорсткія: «Трэба было хаця б заўвагу зрабіць! Не маўчаць! І хутчэй выходзіць з гэтай маршруткі!» І адзінкавыя каментатары раілі паведаміць пра здарэнне ў ДАІ.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У іншым відэа (ужо ў тыктоку) брэстаўчанін просіць парады, што як яму ўсё ж рабіць.

— З аднаго боку, імаверна, я жыццё чалавеку зламаю. А з іншага, ён мог загубіць яшчэ як мінімум шэсць чалавек, здаецца, столькі сядзела тады ў маршрутцы. І яго шкада, бо хворы ж чалавек, гэта праблема вялікая.

Заканчвае мужчына на адносна аптымістычнай ноце:

— Беражы Божа гэтага хлопца, каб не разбіўся дзе-небудзь, каб адмовіўся ўжо ад гэтых жудасных гульняў.

Чытайце таксама:

У Мінску ў аварыю трапіла маршрутка

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць

Мінтранс знайшоў парушэнні пры перавозцы пасажыраў у кожнай трэцяй маршрутцы

Каментары да артыкула