БЕЛ Ł РУС

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска

8.12.2025 / 18:29

Nashaniva.com

Украінскія падраздзяленні правялі манеўр на пакроўскім кірунку, каб не дапусціць патэнцыйнага акружэння і ўрэгуляваць фронт. Пра гэта 8 снежня паведаміла выданню «Суспільне» крыніца ў Узброеных сілах Украіны, якая ўдзельнічае ў абарончай аперацыі ў Пакроўскай агламерацыі.

Манеўр адбыўся ў раёне сёл Лысаўка і Сухі Яр: падраздзяленні, як паведамляецца, перайшлі на больш выгадныя пазіцыі, што дазволіла прадухіліць магчымае акружэнне і стабілізаваць становішча на фронце. Аперацыя была загадзя падрыхтаваная.

Па інфармацыі аператыўнага камандавання «Усход» за 8 снежня, украінскія вайскоўцы адбілі 53 атакі расійскіх войскаў на розных участках пакроўскага кірунку, уключаючы Новае Шахава, Новы Донбас, Беліцкае, Родзінскае, Чырвоны Ліман, Пакроўск, Грышына, Мірнаград і іншыя населеныя пункты.

У Пакроўску працягваюцца пошукава-штурмавыя дзеянні і ліквідацыя праціўніка ў гарадской забудове. Вораг спрабуе прасочвацца ў паўночную частку горада з дапамогай туману, але ўсе спробы блакуюцца і праціўнік знішчаецца. Каля Мірнаграда украінскія падраздзяленні ўтрымліваюць абарончыя рубяжы і знішчаюць праціўніка на падыходах да горада.

Акрамя таго, арганізаваныя дадатковыя лагістычныя шляхі да Пакроўска і Мірнаграда для бесперабойнага забеспячэння падраздзяленняў усім неабходным.

Чытайце таксама:

Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую зброю — «спячыя дроны»

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»

Сырскі: Расіяне нясуць на фронце каля Пакроўска значныя страты

Каментары да артыкула